Рэкцянскі сельсавет
Рэкця́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Рэкта. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Сенькаўскі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сенькава. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рэкта, сельсавет перайменаваны ў Рэкценскі (Ракцянскі) сельсавет. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Сенькава, а сельсавет перайменаваны ў Сенькаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР. У 1931 годзе зноў перайменаваны ў Рэкценскі (Ракцянскі). З 20 лютага 1938 года ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. 20 чэрвеня 1966 года ў склад Будскага сельсавета перададзены вёскі Задарожжа і Сураўцова[1]. У 1982 годзе сельсавет перайменаваны ў Рэкцянскі. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Саўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (аграгарадок Красуліна, вёскі Вішня, Вялікія Шарыпы, Калацілы, Куртасы, Лугіны, Малыя Шарыпы, Маралёўка, Масалыкі, Паташы, Філіпава, Шырокія, Юркава і пасёлак Чарнічны)[2]. СкладСтанам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1333 чалавекі[4], з іх 92,6 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 1459 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia