Данія на конкурсе песні Еўрабачанне 2013

Эмілі дэ Форэст

Данія прымала ўдзел у конкурсе песні Еўрабачанне 2013 у Мальмё, Швецыя. Дацкі прадстаўнік быў абраны праз нацыянальны фінал Dansk Melodi Grand Prix, арганізаваны Danmarks Radio (DR). Эмілі дэ Форэст прадставіла Данію з песняй «Only Teardrops». Данія выйшла з першага паўфіналу ў фінал, дзе атрымала перамогу з 281 балам.

Dansk Melodi Grand Prix 2013

На наступны дзень пасля правядзення фіналу конкурсу песні Еўрабачанне 2012, 15 мая, DR пацвердзіў свой удзел у наступным конкурсе. Па выніках суперфіналу Dansk Melodi Grand Prix Эмілі дэ Форэст набрала 26 балаў, заняла 1-е месца і стала прадстаўніком Даніі на Еўрабачанні 2013.

Месца Выканаўца Песня Балы
1 Эмілі дэ Форэст «Only Teardrops» 26
2 Mohamed Ali «Unbreakable» 19
3 Simone «Stay awake» 15
Frederikke «Jeg har hele tiden vidst det»
Brinck «Human»
Kate Hall «I'm not alone»
Louise Dubiel «Rejs dig op»
Daze «We own the universe»
Jack Rowan feat. Sam Gray «Invincible»
Albin «Beautiful to me»

На конкурсе Еўрабачанне

Эмілі дэ Форэст называлася галоўным фаварытам конкурсу ў букмерскіх (William Hill , Ladbrokes і іншыя) прагнозах[1][2][3][4].

Для забеспячэння справядлівага распаўсюджвання квіткоў у паўфінале «Еўрабачання» было вырашана, што Данія будзе ўдзельнічаць у першым паўфінале 14 мая пад нумарам 5.[5]

У паўфінале Эмілі дэ Форэст кваліфікавалася ў фінал, заняўшы першае месца са 167 баламі.

У фінале Эмілі дэ Форэст выступала пад нумарам 18 і заняла першае месца з 281 балам.[6] Яна атрымала балы ад усіх краін акрамя Сан-Марына, у тым ліку 12 ачкоў ад 8-мі краін. Эмілі дэ Форэст выступала басанож у суправаджэнні двух барабаншчыкаў (якія гралі на малым перанасным і вялікім стацыянарным барабанах) і флейтыста.

Галасаванне

Галасы, атрыманыя Даніяй

Галасы, атрыманыя Даніяй (1-ы паўфінал)
12 балаў 10 балаў 8 балаў 7 балаў 6 балаў
5 балаў 4 бала 3 бала 2 бала 1 бал

Нуль балаў — няма.

Галасы, атрыманыя Даніяй (фінал)
12 балаў 10 балаў 8 балаў 7 балаў 6 балаў
5 балаў 4 бала 3 бала 2 бала 1 бал

Нуль балаў — Сцяг Сан-Марына Сан-Марына.

Галасы ад Даніі

Першы паўфінал

12 балаў Сцяг Расіі Расія
10 балаў Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
8 балаў Сцяг Украіны Украіна
7 балаў Сцяг Бельгіі Бельгія
6 балаў Сцяг Малдовы Малдова
5 балаў  Чарнагорыя
4 бала Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
3 бала Сцяг Ірландыі Ірландыя
2 бала Сцяг Літвы Літва
1 бал Сцяг Эстоніі Эстонія

Фінал

12 балаў Сцяг Нарвегіі Нарвегія
10 балаў Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
8 балаў Сцяг Швецыі Швецыя
7 балаў Сцяг Расіі Расія
6 балаў Сцяг Грэцыі Грэцыя
5 балаў Сцяг Бельгіі Бельгія
4 бала Сцяг Мальты Мальта
3 бала Сцяг Украіны Украіна
2 бала Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
1 бал Сцяг Ісландыі Ісландыя

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya