Латвія на конкурсе песні Еўрабачанне
Латвія прыняла ўдзел у Еўрабачанні 21 раз, першы раз выступіўшы на конкурсе ў 2000 годзе, дзе група Brainstorm заняла трэцяе месца з песняй «My Star». Першую і пакуль адзіную перамогу Латвіі прынесла спявачка Marie N у 2002 годзе з песняй «I Wanna», абышоўшы Мальту на 12 балаў. Латвія — другая былая савецкая краіна, якая заняла першае месца на конкурсе. Еўрабачанне 2003 праводзілася ў сталіцы Латвіі Рызе. Краіна ў трэці раз трапіла ў топ-10 у 2005 годзе, калі дуэт Valters and Kaža заняў пятае месца з кампазіцыяй «The War Is Not Over». Латвія не ўдзельнічала ў фінале з 2009 года да 2014 года, шэсць гадоў запар не прайшоўшы ў фінал, пры гэтым у 2009, 2010 і 2013 годзе Латвія заняла апошняе месца ў паўфінале. У 2015 годзе Латвія ўпершыню з 2008 года прайшла ў фінал конкурсу: спявачка Аміната з песняй «Love Injected» заняла 6-е месца. У наступным, 2016 годзе, латвійскі спявак Юстс Сырмайс (Justs Sirmais) таксама прайшоў у фінал і заняў 15-е месца. Латвія займала апошняе месца ў паўфінале конкурсу 5 разоў — больш, чым любая іншая краіна-ўдзельніца. Удзельнікі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia