Арменія на конкурсе песні Еўрабачанне
Арменія ўдзельнічае ў Еўрабачанні з 2006 года. Упершыню краіна хацела ўдзельнічаць яшчэ за год да гэтага, але вяшчальнік зняў заяўку. Такім чынам, у 2006 годзе, на конкурсе ў Афінах (Грэцыя), краіну прадставіў Андрэ з песняй «Без твайго кахання» («Without Your Love»). Песня дайшла да фіналу конкурса, а ў фінале, 20 мая 2006 года, заняла восьмую пазіцыю, тым самым адзначыўшы ўдалы дэбют Арменіі. Арменія ўпершыню не прайшла ў фінал Еўрабачання ў 2011 годзе, прадстаўніцы Эмі не хапіла аднаго бала, каб прайсці ў фінал. Акрамя таго, краіна таксама не дабралася да фіналу ў 2018 і 2019 гадах. Арменія рабіла перапынак ва ўдзеле ў 2012 годзе, з прычыны таго, што конкурс праходзіў у Азербайджане, з якім у Арменіі канфлікт з-за НКР. У 2021 годзе Арменія таксама адмовілася ад удзелу, таму што паміж краінамі адбылася вайна, і Арменія панесла вялікія страты. За ўсю гісторыю ўдзелу Арменія атрымала ў фіналах 1476 балаў, а ў паўфіналах — 1266 балаў. Удзельнікі
Гісторыя галасаванняСтанам на 2019 год гісторыя галасавання Арменіі выглядае наступным чынам:
ГалерэяСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia