Ірландыя на конкурсе песні Еўрабачанне
Ірландыя прымае ўдзел у конкурсе песні Еўрабачанне штогод з 1965 года, прапусціўшы пры гэтым толькі два конкурсы (1983 і 2002). Ірландыя мае рэкордныя сем перамог і з’яўляецца адзінай краінай, якая выйграла тры разы запар. Перамогі Ірландыі прынеслі Дана Размары Скэлтан з песняй «All Kinds of Everything» (1970), Джоні Логан з песнямі «What’s Another Year?» (1980) і «Hold Me Now» (1987), Лінда Марцін з песняй «Why Me?» (1992), Ніям Кавана з песняй «In Your Eyes» (1993), Пол Харынгтан і Чарлі Макгеттыган з песняй «Rock 'n' Roll Kids» (1994), а таксама Эймар Куін з песняй «The Voice» (1996). Джони Логан — адзіны выканаўца, які перамог на конкурсе двойчы, акрамя таго ён напісаў пераможную песню для Лінды Марцін у 1992 годзе. Таксама Ірландыя займала другое месца ў 1967, 1984, 1990 і 1997 гадах. У агульнай колькасці Ірландыя трапляла ў пяцёрку лепшых 18 разоў. З моманту ўвядзення паўфіналаў (2004) Ірландыя 8 разоў правальвала паўфінальны этап і два разы была апошняй у фінале (2007, 2013). За апошнія 10 гадоў Ірландыя толькі аднойчы трапіла ў топ-10: у 2011 годзе дуэт Jedward заняў 8-е месца. За ўсю гісторыю ўдзелу ў фінале Ірландыя атрымала 3428 балаў, а ў паўфінале — 868 балаў. Удзельнікі
Правядзенне Еўрабачання ў краінеГісторыя галасаванняПа стане на 2019 год гісторыя галасавання Ірландыі выглядае наступным чынам:
УзнагародыПрэмія Марселя Безансона
Фотагалерэя
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia