Літва на конкурсе песні Еўрабачанне
Літва на конкурсе песні Еўрабачанне удзельнічае з 1994 года. Аднак яна не ўдзельнічала ў конкурсе 1995-1998 гадоў. А таксама была дыскваліфікавана на конкурсах 2000 і 2003 гадоў. Першы раз у 1994 годзе ад краіны ўдзельнічаў спявак Авідыюс Вішняўскас, які заняў апошняе, 25-е месца. Лепшы выступ быў у 2006 годзе, тады праект зорак літоўскай эстрады LT United з песняй We are the winners заняў 6-е месца. У 2012 годзе Донні Монтэл заняў 3-е месца ў паўфінале, аднак у фінале яго песня правалілася. У 2016 годзе Монтэл удзельнічаў зноў, і заняў 4-е месца ў паўфінале. У фінале ён заняў 9-е месца. За 20 год удзелу Літва ў фінале атрымала 834 бала, а ў паўфінале — 1070 балаў. Выканаўцы ад літвы звычайна прэзентуюць песні на англійскай мове, толькі ў 1994 і 1999 гадах яны спявалі на літоўскай. Удзельнікі
Гісторыя галасаванняПа стане на 2018 год гісторыя галасавання Літвы выглядае наступным чынам:
Фотагалерэя
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia