Харватыя на конкурсе песні Еўрабачанне
Харватыя дэбютавала на конкурсе ў 1993 годзе. Пачатак быў не вельмі паспяховым: першыя два гады краіна займала месцы толькі ў сярэдзіне другой дзясяткі. Але ў 1996 годзе Харватыя стала чацвёртай, тады краіну прадстаўляла Мая Благдан, з песняй «Sveta ljubav». У 1999 поспех паўтарыла Дорыс Драгавіч, выканаўшы песню «Marija Magdalena». Акрамя таго Харватыя яшчэ два разы была ў першай дзясятцы. Самым горшым вынікам краіны з'яўляецца 17-е месца ў паўфінале ў 2018 годзе. У 2007, 2010, 2011, 2012, 2013, 2018, 2019 і 2021 гадах Харватыя не выходзіла ў фінал. За ўсю гісторыю удзелу ў фіналах Харватыя атрымала 1218 балаў, а ў паўфіналах (без уліку кваліфікацыйных этапаў 1993 і 1996 гадоў) — 1105 балаў. Удзельнікі
Гісторыя галасаванняПа стане на 2019 год гісторыя галасавання Харватыі выглядае наступным чынам:
Фотагалерэя
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia