Кіпр на конкурсе песні Еўрабачанне
Кіпр на конкурсе песні Еўрабачанне дэбютаваў у 1981 годзе. Першым удзельнікам Кіпра стаў гурт Island, які заняў 6-е месца. Краіна ніколі не перамагала, лепшым вынікам стала 2-е месца ў 2018 годзе. Тады краіну прадстаўляла Элені Фурэйра з песняй «Fuego». За ўвесь час Кіпр два разы адмаўляўся ад удзелу ў конкурсе, у 1988 і 2014 гадах, а таксама быў дыскваліфікаваны ў 2001, з-за дрэнных вынікаў у папярэднім годзе. Пры гэтым краіна толькі чатыры разы патрапіла ў топ-5 (1982, 1997, 2004, 2018). З моманту ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе, Кіпр 6 разоў не змог прайсці ў фінал, у тым ліку 4 разы запар (2006-2009). За ўсю гісторыю ўдзелу Кіпр атрымаў у фінале 2000 балаў, а ў паўфінале (без уліку кваліфікацыйага этапа 1996 года) – 1350 балаў. Удзельнікі
Гісторыя галасаванняПа стане на 2019 год гісторыя галасавання Кіпра выглядае наступным чынам:
УзнагародыПрэмія Марсэля Безансона
ФотагалерэяЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia