Нідэрланды на конкурсе песні Еўрабачанне
Нідэрланды — адна з сямі краін, якія прымаюць удзел у конкурсе з моманту яго заснавання (1956). За ўсю гісторыю конкурса краіна прапусціла толькі чатыры спаборніцтвы , два з якіх супадалі па датах з Днём памінання (1985, 1991), і яшчэ два таму, што была дыскваліфікавана з-за дрэнных вынікаў у папярэдніх гадах (1995, 2002). Краіна перамагала на конкурсе 5 разоў: Коры Брокен у 1957, Тэдзі Шолтэн у 1959, Лені Кур у 1969, Teach-In у 1975 і Дункан Лоўрэнс у 2019. Акрамя таго, краіна яшчэ 6 разоў уваходзіла ў топ-5. Але пры гэтым Нідэрланды 6 разоў былі на конкурсе апошнімі, у тым ліку ў паўфінале (2011). З моманту ўвядзення паўфіналаў у 2004 краіна 9 разоў не змагла прайсці ў фінал, у тым ліку рэкордныя 8 разоў запар (2005-2012) Аднак у апошнія гады вынікі краіны на конкурсе палепшыліся. Нідэрланды прымалі ў сябе конкурс 4 разы: у 1958, 1970, 1976 і 1980. У першых трох выпадках яны атрымлівалі права правядзення як пераможцы конкурса, а ў 1980 — пасля адмовы Ізраіля ад правядзення спаборніцтва другі год запар. Па той жа прычыне Нідэрланды адмовіліся праводзіць конкурс у 1960 годзе. У 2020 годзе, пасля перамогі годам раней, Нідэрланды павінны былі прымаць конкурс у Ротэрдаме з 12 па 16 мая , аднак у сувязі з пандэміяй COVID-19 Еўрабачанне 2020 было адменена, упершыню за ўсю гісторыю конкурса. 16 мая 2020 года ў эфіры праграмы Europe Shine a Light, якая замяніла фінал Еўрабачання, было абвешчана, што Ротэрдам прыме Еўрабачанне 2021. За ўсю гісторыю ўдзелу ў фінале Нідэрланды атрымалі 2577 балаў, а ў паўфінале — 1203 балы. Удзельнікі
Правядзенне Еўрабачання ў краінеГісторыя галасаванняСтанам на 2021 год гісторыя галасавання Нідэрландаў выглядае наступным чынам:
УзнагародыПрэмія Марсэля Безансона
Прэмія Барбары Дэкс
Фотагалерэя
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia