Дзям’янаўка
Дзям’я́наўка[1] (трансліт.: Dziamjanaŭka, руск.: Демьяновка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 21,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 76,5 км ад Мінска, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Талька. НазваНазва вёскі паходзіць ад уласнага імя Дзям’ян. ГісторыяУ канцы XIX стагоддзя ўрочышча Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia