Каляюгі
Каляю́гі[1] (трансліт.: Kaliajuhi, руск.: Колеюги) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 71 км ад Мінска, 2 км ад чыгуначнай станцыі Талька. НазваУ аснове кораня назвы вёскі ляжыць слова «каляіна, каляюга» — выбоіна на дарозе. ГісторыяУ 1897 годзе ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі. У 1960 годзе мела статус пасёлка. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia