Рудня (Пухавіцкі раён)
Ру́дня[1] (трансліт.: Rudnia) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 21 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 76 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Талька, каля ракі Талька. ГісторыяУ XIX стагоддзі ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, быў млын. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У сакавіку 1943 года дамы вёскі былі спалены[3]. Пасля вайны адноўлена. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[4]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia