Шэлехава
Шэ́лехава[1] (трансліт.: Šeliechava, руск.: Шелехово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 23 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 78 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Талька. ГісторыяУ канцы XIX стагоддзя ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1917 годзе былі аднайменныя ўрочышча, засценак і хутар. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе хутар Шэлехаў. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Да 28 мая 2013 года Шэлехава ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета[3]. У снежні 2015 года пасёлак Шэлехава атрымаў статус вёскі[4]. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia