Слабодка (Пухавіцкі раён)
Слабо́дка[1] (трансліт.: Slabodka, руск.: Слободка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 19,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 73,5 км ад Мінска, 0,5 км ад чыгуначнай станцыі Талька. ГісторыяУ XVIII стагоддзі паселішча ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Арэшкавічы. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Блужскай воласці Ігуменскага павета. У канцы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені (у 1922 годзе было 62 вучні). У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia