Дом па завулку Дабрамысленскім, 3
Дом па завулку Дабрамысленскім, 3 — будынак у Мінску, размешчаны ў былым прадмесці Добрыя Мыслі. ГісторыяПабудаваны ў 1932 годзе па праекце архітэктараў А. П. Воінава, М. І. Гілярава, А. Ф. Крылова[1]. 18 красавіка 1942 г. пад Мінскам была дэсантавана група савецкіх разведчыкаў, у якую ўваходзіў Л. А. Барсукоўскі (камандзір). 27 ліпеня 1942 г. самалётам быў дастаўлены сувязны ЦК КП(б)Б М. М. Бортнік (П. М. Грыб). Яны павінны былі ўмацаваць разведгрупу С. К. Вішнеўскага, якая дзейнічала ў Мінску. Рацыя размяшчалася па кватэры А. Д. і М. Т. Загорскіх (кв. 53). Сеансы сувязі праводзіліся таксама з кватэры С. А. Берасневіча (вул. Быхаўская, 20, кв. 1). На гэтай кватэры працавала таксама рацыя разведгрупы С. К. Вішнеўскага. Разведчыкі наладзілі сувязь з Мінскім камуністычным падполлем. Восенню 1942 г. рацыя групы С. К. Вішнеўскага была запеленгавана акупантамі. Таму разведгрупа пайшла ў партызанскі атрад «Штурм» Мінскай вобласці. У пачатку студзеня 1943 г. члены групы загінулі[2]. У 1966 г. на доме ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1984 г. абноўлена (архіт. М. Ткачук; сілумін)[2]. АрхітэктураУ архітэктуры будынка канструктывісцкія рысы — рызаліты лесвічных клетак з вертыкальным шкленнем, вялікія праёмы, выцягнутыя балконы — спалучаюцца з элементамі лаканічнага дэкору — рустоўкай, ліштвамі[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia