Воданапорная вежа (Мінск)
Воданапо́рная ве́жа ў Мі́нску месціцца ў прадмесці Грушаўка па вуліцы Аўтадораўская, 3. Частка комплексу будынкаў чыгуначнай бальніцы. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. ГісторыяПабудаваная ў 1910 годзе. Забяспечвала вадой бальнічныя карпусы чыгуначнай бальніцы, паравознае дэпо і станцыю. Калісьці ў верхняй частцы вежы размяшчаліся два жалезныя бакі, напоўненыя вадой. Кожны бак умяшчаў 80 тон вады[1]. Воданапорная вежа — унікальны помнік архітэктуры горада, адзінае інжынернае збудаванне такога тыпу, захаванае да нашых дзён. АрхітэктураТрох’ярусная, васьмігранная ў плане цагляная воданапорная вежа не атынкаваная. Першы невысокі ярус — аснова вежы, шырокія грані другога яруса расчлянёны вялікімі арачнымі нішамі, 3-і ярус глухі. У аздабленні выкарыстаны нішы, пілястры, арнаментальныя паясы. Асобныя дэталі маюць стылізаваныя формы сярэдневяковага абарончага дойлідства: машыкулі, вокны-байніцы і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia