Сядзібны комплекс сфарміраваны ў 1-й пал. XIX ст. Ансамбль уключаў мураваны сядзібны дом, драўляныя флігелі (не захаваліся) і парк, перапланаваны ў 1896 г. садаводам В. Кроненбергам. Цяпер з’яўляецца рэстаранам з закрытай тэрыторыяй.
Архітэктура
Двухпавярховы Т-падобны ў плане палац з высокім цокалем накрыты пакатым двухсхільным дахам, закрытым парапетам. Тарцовыя сцены аформленыя трохвугольнымі франтонамі. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры шырокім рызалітам. Фасады дома дэкараваны пілястрамі, прафіляванымі карнізамі і інш. Унутраная планіроўка змененая. З аздобы інтэр’ераў захаваліся фрагменты мазаічнай падлогі і карнізаў[1][2].
Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
К вопросу о реставрации памятника архитектуры начала XIX века в г. Минске / Ф. П. Босовец, А. Н. Кеда, В. С. Лещенко // Перспективы развития новых технологий в строительстве и подготовке инженерных кадров : сборник научных статей / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Гродненский государственный университет им. Я. Купалы». ― Гродно, 2010. ― С. 30―34. (1Н//236243К(039))
Тапаграфія і тапаніміка мясцін Мінска, звязаных з жыццём Валенція Ваньковіча / Іван Сацукевіч // Знакамітыя мінчане XIX—XX стст. : матэрыялы [пятай] Беларуска-Польскай навуковай канферэнцыі, Мінск, 12 лістапада 2008 г. ― Мінск, 2010. — С. 43—51.
Aftanazy Roman. «Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej». Wrocław, Ossolineum, 1991-97.