Дысномія (спадарожнік Эрыса)
Дыcномія — спадарожнік карлікавай планеты (136199) Эрыс, першапачаткова названы S/2005 (2003 UB313) 1. Адкрыты 10 верасня 2005 года Майкам Браунам і супрацоўнікамі ў Абсерваторыі імя Кека, Гаваі. УласцівасціКалі альбеда Дысноміі роўнае альбеда Эрыс, то дыяметр спадарожніка 316 ± 23 км, калі ж альбеда менш (скажам, у 5 разоў), то дыяметр спадарожніка можа дасягаць 685 ± 50 км[1]. Ён здзяйсняе поўны абарот вакол Эрыса за 15,772 дня па арбіце, блізкай да кругавой (эксцэнтрысітэт<0,01). Радыус арбіты 37430 км. Вымярэнне параметраў арбіты спадарожніка дазволіла вызначыць масу Эрыса, якая апынулася на 27% большай, чым маса Плутона. НазваПершаадкрывальнікі прапаноўвалі для спадарожніка назву Габрыэла (Gabrielle) у гонар спадарожніцы Зены — галоўнага персанажа серыяла «Зена — каралева воінаў» (паколькі саму Эрыс прапаноўвалася назваць Зенай). Зацверджаная назва абрана ў гонар Дысноміі, у старажытнагрэчаскай міфалогіі — дух беззаконня (так перакладаецца грэчаскае слова Δυσνομία), дачка Эрыс, багіня помсты. Аднак гэта назва была прапанавана не толькі таму, што Дысномія з'яўляецца дачкой Эрыс, але і ў сувязі з тым, што прозвішча новазеландскай актрысы Люсі Лоўлес (Lucy Lawless), якая сыграла Зену ў серыяле, таксама перакладаецца як «беззаконная»[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia