Жакардавая тканіна![]() Жакардавая тканіна — буйнаўзорыстая тканіна, складанага ці простага перапляцення , рапорт якога па аснове змяшчае больш за 24 рознапераплятальных нітак[1]. ГісторыяНазва тканіны паходзіць ад імя вынаходніка Жазефа Мары Жакара, які ў 1804 годзе сканструяваў жакардавы ткацкі станок , дзякуючы чаму стала магчыма вырабляць жакардавыя тканіны ў прамысловых маштабах. УласцівасціПража і ніткі для выпрацоўкі жакардавых тканін могуць складацца як з натуральных (баваўнянае, ільняное, ваўняное, шаўковае), так і з хімічных тэкстыльных валокнаў (поліэфірнае ). Таксама па валакністым саставе пража можа быць змяшанай (утрымліваць у сваім саставе сумесь розных валокнаў), а ніткі камбінаванымі, гэта значыць складацца з нітак рознага валакністага саставу. Жакардавыя тканіны трывалыя і даўгавечныя, слаба расцягваюцца і выціраюцца, добра захоўваюць афарбоўку, слаба схільныя да ўплыву перападаў тэмператур. Жакард — адна з дарагіх тканін, паколькі яе вытворчасць працазатратная. Своеасаблівы рэльефны малюнак, які атрымліваецца ў выніку складанага перапляцення на шчыльнай тканіне, нагадвае габелен. Чым больш тоўстыя ніткі прымяняюцца ў перапляценні, тым больш трывалая тканіна атрымліваецца. Правілы догляду тканін з жакардавым перапляценнем звычайныя. Мыццё пажаданае з ужываннем нейтральных мыйных сродкаў і пры невысокіх тэмпературах (+30 °C). Вельмі непажадана адбельваць і адціскаць, а таксама сушыць пад прамымі сонечнымі прамянямі. Прасаваць лепш са сподняга боку. ВырабПры вырабе гэтага віду тканіны выкарыстоўваюць два спосабы афарбоўвання. Першы спосаб: ніткі афарбоўваюцца папярэдне, загадзя. Такі спосаб робіць тканіну асабліва трывалай. Другі: на гатовую тканіну наносіцца друкаваны малюнак і потым адмысловымі фарбавальнікамі, часам з ужываннем адмысловых насычэнняў, афарбоўваецца непасрэдна тканіна з малюнкам. Другі метад выкарыстоўваюць пры вырабе жакардавай тканіны са смесавых тканін (напрыклад, калі спалучаюць бавоўну і поліэстэр). ВыкарыстаннеЖакардавая тканіна шырока выкарыстоўваецца для пашыву сталовай і пасцельнай бялізны , штор, адзення, чахлоў для матрацаў і аўтамабільных сядзенняў, для абіўкі мяккай мэблі , пры вырабе слінгаў, гальштукаў, стужак і тасьмы. Віды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia