Ламе (тканіна)
![]() Ламе́ — парча з шыццём металічнымі ніткамі па аснове, вырабленай звычайна з сінтэтычных або штучных валокнаў. Паходжанне тэрміна незразумела, але, верагодна, можа весціся ад італ.: lama — «металічны ліст» або «пракат ». Звычайна ламе залатога або срэбнага колеру, часам колеру медзі. Існуюць розныя віды ламе, у залежнасці ад складу іншых нітак. Напрыклад, тонкае ламе, ламе з галаграмамі, жамчужнае ламе. Ламе слізгае і рэпаецца, у сілу чаго выкарыстоўваецца для адзення, не разлічанае на частае нашэнне: вячэрніх нарадаў і сукенак, для тэатральных і танцавальных касцюмаў. Электраправоднасць шыцця робіць ламе прыдатным для выкарыстання ў вырабе фехтавальных камізэлек, што дазваляе падлічваць дотыкі. Ламе выкарыстоўвалася для вырабу эфода — віду адзення або рытуальнага ўбору. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia