Тасьма![]() Тасьма́[1] (каз.: Тасма, таспа: рэмень) — вузкая тканая або плеценая паласа ці шнур , якая звычайна якая мае толькі 1 сістэму коса пераплеценых нітак. Выкарыстоўваюць для аздаблення і рамонту адзення, нярэдка ўшываюць у гатовыя вырабы для ўмацавання швоў, акрамя гэтага мае самае разнастайнае прымяненне ў хатнім ужытку. Ад стужкі тасьма адрозніваецца, галоўным чынам, тым, што стужка служыць, пераважна, упрыгажэннем, між тым, як тасьму прызначаюць для звязвання і сцягвання частак адзення і таму падобнага, з прычыны чаго трываласць з’яўляецца для яе адной з неабходных якасцяў. Таму на выраб тасьмы ідуць ніткі з больш трывалых матэрыялаў: лён, бавоўна, радзей воўна і шоўк, злучаныя найпростымі перапляценнямі: палатняным, саржавым, радзей атласным. Сустракаецца таксама плеценая тасьма. Па сутнасці ж тканая тасьма і стужка з’яўляюцца адным і тым жа прадуктам ткацтва. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia