Тарно (тканіна)Тарно[1] (фр.: ternaux) — шарсцяная тканіна саржавага перапляцення з высакаякаснай пражы, на выраб якой ішла воўна горнай казы[2]. Тканіна з казінага пуху з’явілася ў канцы XVIII стагоддзя і названая па прозвішчу першага вытворцы — тэкстыльнага фабрыканта Гіёма Луі Тарно . З тарно ў эпоху ампір выраблялі хусткі і шалі . Хусткі і шалі ад Тарно карысталіся вялікім поспехам у Расійскай імперыі ў першай палове XIX стагоддзя[3]. У часопісе «Северная пчела » 1832 года паведамлялася, што з надыходам цяпла ў Парыжы насілі не плашчы, а шалевыя хусткі фабрыкі Тарно. Досыць дарагія вырабы з тарно маглі дазволіць сабе толькі заможныя людзі. Мутоўкіна ў «Пашахонскай даўніне » М. Я. Салтыкова-Шчадрына апранутая ў сукенку з сапраўднага тарно. Да часу напісання рамана дарагую тканіну ўжо навучыліся падрабляць, выкарыстоўваючы «невысакародныя матэрыялы», таму прэстыж тарно паменшыўся[4]. ТараноўкіВялікія шарсцяныя хусткі ў яркія колеры, звычайна фабрычнай работы, часам з махрамі[5], на Беларусі зваліся тараноўкамі[6][7][8][9][10][11][12][13], тарноўкамі, тэрноўкамі[12], тарынукамі[14], шаліноўкамі[15] і тэрынуўкамі[16]. Варыянтнасць сведчыць пра запазычанасць зыходнай формы. На ўтварэнне «поўнагалосных» форм і асабліва формы тарнатоўка, магло паўплываць збліжэнне са стара-беларускім словам тарантава́ты — «у яблыкі» (конь)[17], таранта́вы — «белай масці з чорнымі або гнядымі плямамі»[18]. Крыніцы
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia