Залужжа (Бярозаўскі раён)
Залу́жжа[1] (трансліт.: Zalužža, руск.: Залужье) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 23 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяВядома на 1563 год у Кобрынскай эканоміі, у абшары Блудзенскага двара і Малецкага войтаўства. У 1716 г. ў складзе Кабацкага войтаўства Блудзенскага староства. Пад уладай Расійскай імперыіПасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. ў складзе Расійскай імперыі, падаравана Кацярынай II нашчадкам генерала-фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1864 годзе ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін. Найноўшы часЗ 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 32 будынкі. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 20 воінаў-землякоў. У ліпеня 1949 года ў вёсцы створаны калгас імя Дзяржынскага, які ў студзені 1951 года ўвайшоў у калгас імя Панамарэнкі, у 1958 годзе перайменаваны ў калгас «Рассвет». З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Прагрэс». ПланіроўкаПланіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, якая паўночнай часткай прымыкае да сярэдзіны другой, больш кароткай вуліцы. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia