Алёхнавічы (Бярозаўскі раён)
Алёхнавічы[1] (трансліт.: Aliochnavičy, руск.: Олёхновичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 27 км ад Бярозы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяВядомы як Аляхновічы ў 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Кабацкага. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскае Блудзенскага староства. Пад уладай Расійскай імперыіПасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, падаравана Кацярынай II нашчадкам генерала-фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1864 годзе ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, 105 сялян-уладальнікаў, 113 працоўных уваходзілі ў Аляхновіцкае сельскае таварыства і апрацоўвалі 512 дзес. зямлі зручнай; у 1890 годзе таварыству належалі 549 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічаў хлебазапасны магазін. Найноўшы часЗ 1915 года акупіравана нямецкімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе ў Малевіцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 31 будынак. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 11 жыхароў вёскі, з фронту не вярнуліся 10 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе «Малеч». ПланіроўкаПланіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia