Кальварыйскі сквер
Кальварыйскі сквер — сквер у Фрунзенскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вул. Кальварыйскай, праездам Кальварыйскім і Кальварыйскімі могілкамі[1]. Гісторыя![]() ![]() ![]() У XVIII ст. на ўзгорку, што размяшчаўся на Ракаўскім гасцінцы (раён цяперашняй вуліцы Кальварыйскай), адкрыліся каталіцкія могілкі. Назва могілак паходзіць з лацінскай мовы і перакладаецца, як чэрап, лысая гара, што для хрысціян разумеецца як Галгофа.[2]. Паводле сведчанняў беларускага падарожніка Паўла Шпілеўскага яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. могілкі атачаў «арэхавы лес, багаты на грыбы і ягады».[3] У «Спісе домаўладальнікаў… г. Мінска», які датычыцца 1866—1867 гадоў, згадваецца «Кальварыя (урочышча) — 6 дамоў»[4]. У сувязі з ростам горада ў пачатку XX ст. Кальварыя ўвайшла ў склад Мінска, у пятую паліцэйскую частку. Гэтую ж назву атрымала навакольнае прадмесце, праз якое праходзіла Кальварыйская вуліца.[5] У 1975 годзе ў скверы перад будынкам адміністрацыі Фрунзенскага раёна ўсталяваны помнік Міхаілу Васілевічу Фрунзэ (скульптар Г. Мурамцаў, арх. А. Жалдакоў)[6]. 17 ліпеня 2009 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў скверу была афіцыйна прысвоена назва «сквер Кальварыйскі»[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia