Севастопальскі парк
Севастопальскі парк — лясны масіў у Першамайскім раёне Мінска. Геаграфія![]() Геаграфічна парк знаходзіцца ў межах вуліц Севастопальская — Лагойскі тракт — Славінскага — Кедышкі. ГісторыяГістарычна Севастопальскі парк складаецца з некалькіх участкаў: сквера, выдзеленага ад асноўнай часткі вуліцай Вялікая Слепня, і ляснога масіву ўздоўж вуліцы Севастопальская, які падзелены на дзве часткі вуліцай Кнорына. Сквер па вул. Кедышкі, які мае плошчу 9,3 га, быў закладзены ў 1979 годзе для выкарыстання ў мэтах кароткачасовага і транзітнага адпачынку. Асноўнымі пародамі ў насаджэннях сквера з’яўляюцца клён вастралісты (Acer platanoides), елка блакітная (Picea pungens), віды родаў бяроза (Betula), ліпа (Tilia). На месцы знесенай сядзібнай забудовы — пладовыя дрэвы[1]. Зялёны масіў па вул. Севастопальскай плошчай 67,1 га быў закладзены ў 1954 годзе[2] і першапачаткова выконваў функцыі санітарна-ахоўнай зоны Зеляноўскага водазабору[3], што і вызначыла склад і структуру пасадак дадзенага масіва. Насаджэнні закладваліся без пэўнага плана, пераважна ў выглядзе радавых пасадак. Асартымент парод таксама не быў разнастайны — у пасадках выкарыстоўваліся пераважна таполя (Populus), асіна (Populus tremula). Клён (Acer), ліпа (Tilia), бяроза (Betula) выкарыстоўваліся толькі як дадатковыя пароды. У наступныя гады і да цяперашняга часу праводзіцца дапаўненне пасадак[1]. Паколькі плошчу Мінска павялічваецца, з часам Севастопальскі парк быў акружаны жылой забудовай. У гісторыі зялёнага масіву было некалькі спроб рэканструкцыі:
Паколькі ў Мінгарвыканкама быў намер пабудаваць праз парк хуткасную аўтадарогу[4], якая павінна была стаць часткай III гарадскога кальца, то гэтыя праекты не былі рэалізаваныя. Пасля жыхары навакольных дамоў ўступілі ў гарачыя спрэчкі з уладамі Мінска, у выніку чаго рашэнне пытання было адкладзенае мінімум да 2020 года[5][6]. У цяперашні час выкарыстоўваецца для адпачынку жыхарамі бліжэйшых дамоў. Статус парку павінен быць прысвоены ў выніку рэканструкцыі тэрыторыі з выкананнем адпаведнага добраўпарадкавання, але назва «Севастопальскі парк» ужо выкарыстоўваецца гараджанамі. Праект рэканструкцыі![]() У цяперашні час распрацаваны план рэканструкцыі Севастопальскага парку[3][7]. У адпаведнасці з Сістэмай горадабудаўнічых рэгламентаў Генеральнага плана Мінска праектаваная тэрыторыя ўключана ў склад ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны 86ЛР2 з рэжымам асваення «рэканструкцыя са змяненнем параметраў выкарыстання».[8] Тэрыторыя зоны ў межах праектавання (у межах чырвоных ліній) складае 84,1 га. Аднак пасля вываду аб’ектаў неадпаведных рэгламентам Генеральнага плана г. Мінска тэрыторыя павялічыцца яшчэ на 25,9 га.[9] У Севастопальскім парку плануецца стварыць некалькі зон адпачынку для дзяцей розных узроставых катэгорый. Асноўныя цэнтры — для дзяцей ад 6 да 12 гадоў. Падлеткам старэйшай узроставай групы 12-16 гадоў — адводзяцца пляцоўкі для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту.[10] Плануецца, што кафедра «Спартыўнай медыцыны» Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры і Віцебскі вучэбна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва сумесна распрацуюць маршруты для аздараўленчага бегу і хады на тэрыторыі будучага Севастопальскага парку. У праекце стварэнне так званых чорных, чырвоных і зялёных трас — розных па сілавых нагрузак, узросту і ўмовам рэльефу.[11] Таксама ў Севастопальскім парку праектуецца пляцоўка для «аджыліці». Фаўна![]() Парк з’яўляецца прытулкам для мноства відаў птушак. Тут можна сустрэць прадстаўнікоў сямействаў:
У парку таксама жывуць вавёркі (Sciurus vulgaris). Флора![]() Парк утвораны рознымі дрэвамі, у раслінным покрыве цвіце мноства кветак, сустракаюцца грыбы. РознаеУ Севастопальскім парку размешчаны Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў і школа-інтэрнат № 14 для дзяцей, якія слаба чуюць (калектыўны архітэктурны праект пад кіраўніцтвам В. Бялянкіна). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia