Сцяпанаўскі сад
Сцяпанаўскі сад — сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Кісялёва і Старавіленскай[1]. Гісторыя![]() У канцы XIX ст. на рагу вуліц Старажоўскай (Кісялёва) і Міхайлаўскай (Камуністычная) мяшчанін Іван Сцяпанаў на ўласнай зямлі пасадзіў фруктовы сад, які ў 1913 годзе быў выкуплены горадам.[2]. У садзе расло мноства кветак, а таксама яблыні, грушы, ліпы, некаторыя з якіх захаваліся да нашых дзён. Дарожкі былі пасыпаны чырвонай цаглянай дробкай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, тут збіралася моладзь, ладзіліся танцы пад акардэон[3]. ![]() 23 красавіка 2002 года адбылося ўрачыстае ж адкрыццё ў скверы побач з будынкам-новабудоўляй Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь помніка Тарасу Шаўчэнку з нагоды 185-годдзя з дня яго нараджэння. 9 студзеня 2007 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў скверу была афіцыйна прысвоена назва «Сцяпанаўскі сад»[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia