Бульвар на Камсамольскай вуліцы (Мінск)
Бульвар на Камсамольскай вуліцы — бульвар астраўнога тыпу ў цэнтральнай частцы Мінска. Размешчаны па Камсамольскай вуліцы, ад вуліцы Кірава да праспекта Незалежнасці, вуліцай Карла Маркса дзеліцца напалам. З’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння[1]. Бульвар на вуліцы Камсамольскай быў прадугледжаны генпланам Мінска, прынятым у 1946 годзе. У далейшым у распрацоўцы праектаў «Рэканструкцыя і аднаўленне Савецкай вуліцы», «Добраўпарадкаванне вуліцы Камсамольскай», «Рэканструкцыя і аднаўленне Камсамольскай вуліцы», «Праект прывязкі тыпавой агароджы пры вуліцы Камсамольскай» прымалі ўдзел архітэктары Н. Трахтэнберг, Г. Парсаданаў, В. Талмачоў, Р. Абразцова, А. Косціч, Н. Нікора[1]. Сам бульвар быў створаны ў 1948—1949 гадах па праекце архітэктараў М. Андросава, М. Дабужскай, Л. Мацкевіча[2]. Даўжыня бульвара была ўстаноўлена ў 250—300 м, шырыня ў 15-18 м. Па абодва бакі бульвара ўладкованы праезды з асфальтавым пакрыццём і тратуары 6-мятровай шырыні. Зроблены пасадкі акультываваных ліп ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў. ![]() У скверы ў 1955 годзе ўсталяваны бронзавы бюст Ф. Дзяржынскаму (скульптар — З. Азгур, архітэктар — В. Волчак)[3]. Ад праезнай часткі бульвар быў аддзелены гранітным бортам і мастацкай металічнай рашоткай. Паміж дрэвамі і рашоткай праходзіць паласа хмызняка, у цэнтры ідзе 3-мятровая дарожка, па абодва бакі якой размешчаны палосы кветнікаў. Лаўкі і ўрны размешчаны з невялікімі інтэрваламі ў «кішэнях» кветнікавых палос[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia