Бульвар 17 Верасня (Мінск)
Бульвар 17 Верасня — бульвар, які знаходзіцца ў Мінску ў межах вуліц Ульянаўскай, Кірава і Леніна побач са стадыёнам «Дынама»[1]. Заснаваны Рашэннем Мінгарсавета «Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска» ад 24 снежня 2021 г. № 354[2]. Рашэнне было прынята на фоне святкавання Года народнага адзінства ў 2021 і аб’яўлення 17 верасня днём народнага адзінства ў гонар аперацыі РСЧА па далучэнні Заходняй Беларусі да БССР ў 1939 годзе. Гістарычная назва вуліцы — 1-я Ніжне-Ляхаўская, бо месціцца ў гістарычным прадмесці Ляхаўка. У 1922 годзе ёй было прысвоена імя Гірша Лекерта: спачатку з нумарам, затым без нумара, проста «вул. Лекерта». У другой палове саракавых ёй было прысвоена імя Уладзіміра Ванеева. Калі ў 1966 годзе імя Ванеева атрымала больш прэстыжная магістраль, вуліца стала Стадыённым праездам, а потым проста пешаходным праходам без імя, пакуль у 2021 годзе не атрымала сучасную назву. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia