Маламядзвежынскі сквер
Маламядзве́жынскі сквер (трансліт.: Malamiadzviežynski skvier, руск.: Маломедвежинский сквер) — сквер у Маскоўскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Купрыянава, Волаха і жылой забудовай[1]. Плошча сквера складае звыш 8 га[2]. Гэты раён здаўна славілася цагельнямі, побач з якімі з'явіліся гліняныя кар'еры. З часам кар'еры напоўніліся вадой і ператварыліся ў невялікія сажалкі (тучкі)[3]. Вялікая сажалка, якая ўтварылася на тэрыторыі Маламядзвежынскага сквера, у народзе носіць назву Мухля, як і сажалка ў Тучынскім скверы[4]. У савецкія часы сквер насіў імя 60-годдзя УЛКСМ[4]. Назва «Маламядзвежынскі» прысвоена скверу ў 2009 годзе, па назве былой вёскі Малое Мядзвежына, якая знікла ў 1970-я гады[1]. У апошнія гады сквер быў добраўпарадкаваны, адрамантаваны дарожкі, пастаўлены лаўкі для адпачынку, створаны фантан з каскадамі вадаспадаў, абсталявана пляцоўка для выгулу і дрэсіроўкі сабак. Таксама ў скверы маюцца спартыўная і дзіцячая пляцоўкі[2]. У 2015 годзе ў гонар 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне была закладзе алея з 70 саджанцаў і ўстаноўлены памятны камень[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia