Дзмітрый Мікалаевіч Кійко
Дзмітрый Мікалаевіч Кійко (нар. 15 лістапада 1977, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (з 2025). БіяграфіяНарадзіўся 15 лістапада 1977 года ў Мінску. У 1998 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. У 1999—2000 гадах — дзяржаўны падатковы інспектар ІДПК па Цэнтральным раёне горада Мінска. У 2000—2010 гадах — кансультант, намеснік начальніка ўпраўлення бюджэтна-падатковай палітыкі галоўнага ўпраўлення фінансавай, падатковай, грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2010—2014 гадах працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. У 2014—2020 гадах — намеснік, у 2020—2025 гадах — першы намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь. 14 студзеня 2025 года прызначаны Міністрам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь[1]. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia