Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак (Брэст)
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак — колішні каталіцкі культавы комплекс XVIII ст. у Брэсце. Знаходзіцца ў Валынскім прадмесці, на гістарычнай Бернардзінскай плошчы, пры ўтоку ракі Мухаўца ў Буг. Помнік архітэктуры віленскага барока. Утвараў адзіны комплекс з касцёлам Святога Яна Хрысціцеля і кляштарам бернардзінцаў. Пры ўзвядзенні Брэсцкай крэпасці ўлады Расійскай імперыі спярша зачынілі кляштар, а потым зруйнавалі касцёл. За савецкім часам знішчэнне помніка працягнулася. Да нашага часу захаваліся рэшткі кляштара і сутарэнні касцёла, якія патрабуюць неадкладнай кансервацыі і рэстаўрацыі. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеУ 1623 годзе Алена Копаць з Дольскіх заснавала ў Берасці кляштар бернардзінак. Першыя будынкі былі драўлянымі і стаялі за гарадскім валам. У часы Паўночнай вайны 1655—1660 гадоў касцёл і кляштар згарэлі. У 1659 годзе новыя драўляныя будынкі жаночага бернардзінскага кляштара збудавалі побач з мужчынскім[1]. У 1720-я гады на месцы драўлянага пачалося будаўніцтва мураванага касцёла паводле праекта архітэктараў Б. Мазуркевіча і А. Даўгялы. У 1750 годзе яго кансекравалі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У 1755—1766 гадах берасцейскі злотнік I. Місенгілевіч аздобіў галоўны алтар. У 1781 годзе побач з касцёлам пабудавалі мураваны кляштарны корпус. ![]() Пад уладай Расійскай імперыі![]() Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) касцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У час будаўніцтва Брэсцкай крэпасці ўлады Расійскай імперыі ліквідавалі кляштар. Пазней будынкі перабудавалі пад шпіталь. У пачатку XX ст. былы касцёл зруйнавалі да сутарэнняў. Найноўшы часУ 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус. У 1993 годзе помнік даследавалі археолагі В. Собаль і А. Ліпніцкая. У апошнія гады яго даследаваннем займаецца І. Лаўроўская. Існуе праект рэстаўрацыі помніка. Архітэктура![]() КасцёлКасцёл — 1-нефная базіліка (без трансепта) з дзвюхвежавым фасадам-нартэксам і крыху больш нізкай прамавугольнай апсідай прэзбітэрыума. Памеры з поўначы на поўдзень 32,7 м, з усходу на захад — 15,7 м. Сутарэнні касцёла на вышыні 2,3 метра. Таўшчыня муроў — 2,8—3 метры. Дах алтарнай апсіды з абодвух бакоў вылучаўся мураванымі франтонамі. Апсыда і сакрысція маюць прамавугольную форму. Тарэц даху на галоўным фасадзе закрываўся фігурным франтонам. Сцены падзяляліся аркавымі аконнымі праёмамі, аздобленымі ліштвамі[2]. Унутраная прастора перакрывалася паўцыркульнымі скляпеннямі на папружным арках. Інтэр’ер упрыгожвалі 6 пазалочаных разных алтароў. Падлога асноўнай прасторы была з цэглы, перад вялікім алтаром — з дрэва. КляштарКляштарны корпус — П-падобны ў плане 2-павярховы будынак, які далучаўся да касцёла з поўдня і ўтвараў замкнёны ўнутраны двор. План галерэйны. На першым паверсе месціліс спавядальня, прыёмны пакой, келля настаяцельніцы, трапезная, на другім паверсе — 13 манаскіх келляў. ГалерэяГістарычная графіка
Гістарычныя здымкі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia