Трышынскія могілкі
Трышынскія могілкі — могілкі ў Брэсце, размешчаныя па Маскоўскай вуліцы. Узніклі да 1900 года. Плошча складае 5,7 га[1]. Гісторыка-культурная каштоўнасць мясцовага значэння. ГісторыяМогілкі былі заснаваны не пазней за XV стагоддзе. Першапачаткова тут хавалі жыхароў суседніх — Трышына, Крушыны, Гузняў і Шпановічаў. Пасля пераносу Брэст-Літоўска ў 1835 годзе за 2 км на ўсход Трышынскія могілкі сталі найбліжэйшымі да горада, і прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій сталі стыхійна хаваць на іх сваіх нябожчыкаў. Аднак пасля адкрыцця рымска-каталіцкага некропаля на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, колькасць каталіцкіх пахаванняў тут рэзка скарацілася, і могілкі сталі праваслаўным[2]. Пастаўлены абеліскі на брацкай магіле савецкіх воінаў, што загінулі ў барацьбе супраць ворагаў Савецкай улады, на магіле 24 жыхароў Брэста, якія загінулі ў першы дзень Вялікай Айчыннай вайны, і на магіле савецкіх грамадзян, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1941—1944 гадах[1]. ![]() Да 1960-х гг. на могілках існавала драўляная Свята-Траецкая царква. Закрыта для пахаванняў у 1969 годзе[1]. ![]() 80-гадовы плюшч звычайны на Трышынскіх могілках — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння. Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia