Касцёл Святой Барбары і кляштар трынітарыяў (Брэст)
Касцёл Святой Барбары і кляштар трынітарыяў — існаваў ў 1729—1830 гадах. Касцёл пабудаваны з цэглы ў 1730-60 гады. Твор архітэктуры позняга барока АрхітэктураКасцёл быў вырашаны кубападобным аб’ёмам з вузейшай прамавугольнай апсідай. Франтальны фасад карнізнымі паясамі падзяляўся на 3 ярусы: ніжні па восі сіметрыі меў уваходны партал і арачны аконны праём хораў над ім, складана крапаваны пілястрамі; сярэдні вырашаны прамавугольным атыкам-парапетам з разарваным франтонам і круглай люкарнай па цэнтры; завяршаў кампазіцыю вузейшы прамавугольны шчыт з арачным выгінам завяршальнага карніза. Тымпан шчыта запаўняў фрэскавы роспіс з сімвалічнай выявай эмблемы ордэна трынітарыяў (пазней заменена выявай крыжа). Над дахам узвышаўся 8-гранны светлавы барабан са звонападобным купалам. Арыгінальна вырашалася ўнутраная прастора храма: у квадратным памячшканні бакавымі і вуглавымі капліцамі, магутнымі пілонамі і перакінутымі цераз іх аркадамі вылучалася выцягнутая па падоўжанай восі 8-гранная зала, светлавы барабан над якой быў перакрыты скляпеннем. Інтэр’ер упрыгожвалі 7 розных алтароў са скульптурай. Касцёл быў убудаваны па цэнтры П-падобнага ў плане кляштарнага корпуса, утвараючы сіметрычна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Зала храма і келлі корпуса аб’ядноўваліся праз бакавыя сакрысціі. Архітэктура 2-павярховага пад вальмавым дахам корпуса мела спрошчаны характар, плоскасныя сцены члянілі прамавугольныя аконныя праёмы. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia