Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак (Брэст)
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак — каталіцкі культавы комплекс, які існаваў y 1623—1830 гадах у паўночным прадмесці Брэста Пяскі[1]. ![]() ![]() ГісторыяНапачатку быў драўляны. Мураваны касцёл Дабравешчання Марыі асвячоны ў 1751; адначасова пабудаваны 2-павярховы кляштарны корпус, які застаўся незакончаным[1]. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе касцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Пры пабудове Брэсцкай крэпасці кляштар быў зачынены, y ім размяшчалася арыштанцкая рота[1]. Пазней касцёл часткова зруйнавалі. Пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады зруйнавалі рэшткі касцёла і кляштара. АрхітэктураУвенчаны 8-граннай вежай храм меў незвычайны для беларускай архітэктуры авальны план з асобнай капліцай для манашак. Інтэр’ер быў аздоблены стукавай лепкай і 11 разьбянымі алтарамі. Існавалі гаспадарчыя будынкі: стайні, хлявы, свірны, карэтнік і інш. Да іх прымыкалі сад і агарод[1]. Уся тэрыторыя была абнесена мурам[1]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia