Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базыльян (Брэст)
Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базыльян — уніяцкі культавы комплекс у Брэсце. Знаходзіўся на месцы старажытнага археалагічнага Берасця, на Базыльянскай вуліцы. Помнік архітэктуры барока. Манастыр зачынены і знішчаны ў 1830—40-х гадах у сувязі з будаўніцтвам Брэсцкай крэпасці, царква была перабудавана ў Белы палац і ў такім выглядзе пра існавала да 1953 года, калі была разабраная да падмуркаў. ГісторыяЗапрошаныя сюды ўніяцкім мітрапалітам Язэпам Руцкім манахі-базыльяне аселі ў 1629 годзе, калі пастанавілі на пятым генеральным капітуле ордэна ў Жыровічах пастанавілі заснаваць у Берасці базыльянскі манастыр. Прыняты дакумент абавязваў протаархімандрыта базыльянскага закона каб той, «усмотревши, где способное мейсце, в месте Бересцейском пляц купил и потом на нем церковь и монастырок… збудовал: ажэбы зараз, прынамней иноков два там мешкало, которые её способили на материю: цэглу, вапну и дерево до выставення парадное цэркви и монастыря…»[1]. У 1629 годзе кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт Язэп Руцкі і харунжы берасцейскі Габрыэль Яленскі зрабілі фундуш на заснаванне ў Берасці манастыра для базыльянаў Літоўскай Кангрэгацыі Святой Тройцы. Месца для яго выбралі на былым пажарышчы, непадалёку ад кафедральнай царквы Святога Мікалая, дзе ў 1596 годзе абвясцілі Брэсцкую царкоўную унію. На момант набыцця пляца пад царкву і манастыр ім валодалі два берасцейскія мытнікі — іўдзеі Шмуль Майжашовіч і Лейзер Лазаровіч. Пляц абмяжоўваўся з паўднёвага боку Кафедральнай плошчай, з усходняга — абарончым ровам і Віленскай брамай, з поўначы і захаду — вуліцамі Яўрэйскай і Базыльянскай[1]. Да 1631 года скончылася будаўніцтва драўляных царквы і манастыра[2] з П-падобным у плане 1-павярховым жылым корпусам[3]. Манастыр св. Пятра і Паўла ў Берасці ўвайшоў у склад Літоўскай Кангрэгацыі Святой Тройцы Ордэна базыльянаў. ![]() Першапачатковы ўклад манастыра, забяспечаны 30 тыс. злотых чыншу з уладанняў Габрыэля Яленскага, у 1687 годзе на 20 тыс. злотых павялічыў Казімір Валовіч, абозны вялікі літоўскі[1]. Пры манастыры існавалі шпіталь і рэзідэнцыя епіскапа. У крыніцах захаваліся імёны ігуменаў манастыра: Нікадзім Кашыц (1711), Іасафат Рагінскі (1712), Сцяпан Ліцвінка (1723), Ян Альшэўскі (1730), Дыянісій Дамброва-Остым (1757, 1759)[4]. Будаванне новай мураваной базыльянскай царквы Святых Апосталаў Пятра і Паўла пачалося за ігуменам а. Дыянісіем Дамбровам, у 1762—1766 гадах «за кошт сродкаў і старанняў правінцыі Літоўскай». У 1774 годзе, калі ігуменам быў а. Яўхім Кучынскі, у сувязі з пачаткам палітычнага крызісу ў Рэчы Паспалітай будоўлю незавершанай (без вежаў і ўласцівых для барока шчытоў[5]) мураванай царквы мусілі былі тэрмінова закансерваваць да лепшых часоў і асвяціць. Царква была сімвалічна асвячоная ў імя вярхоўных апосталаў Св. Пятра і Паўла кобрынскім архімандрытам а. Луцыдам Вейраловічам[1][5]. Манастыр неаднойчы выбіраўся месцам правядзення генеральнага капітула Ордэна базыльянаў. Такія пасяджэнні адбываліся ў Берасці ў 1747, 1751, 1759, 1772 гадах[4]. Пасля забароны езуітаў у 1775 годзе берасцейскім базыльянам перадалі калегіум езуітаў, таксама яны апекаваліся парафіяльнай школай, якую заклалі пры спрыянні князя Адама Чартарыйскага і ўтрымлівалі за кошт горада[4]. Школа, якая дзейнічала пры манастыры, упершыню ўпамінаецца ў 1670 годзе Пахомам Агілевічам, генеральным вікарыем протаархімандрыта Ордэна базыльянаў. Пад уладай Расійскай імперыіПасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе царква і манастыр базыльянаў працягвалі дзейнічаць. У 1819 годзе правінцыял базыльянаў Цэзарый Камінскі апісваў стан святыні наступным чынам: «…фасад яе, узнесены з муру з дзвюма вежамі і чатырма пілястрамі… дасёлета незакончаны з-за сціплай фундацыі». Аднак нават у няскончаным выглядзе царкву называюць адной з найбольш цікавых базыльянскіх святыняў, збудаваных на тэрыторыі Літоўскай правінцыі Ордэна базыльянаў у трэцяй чвэрці XVIII стагоддзя[1]. У 1823 годзе ўпамінаюцца дзве вежы над царквой.
Пасля скасавання уніі тут месціўся праваслаўны Дабравешчанскі манастыр з аднайменнай хатняй царквой (на 3-м паверсе манастырскага комплекса). Пэўны час пасля скасавання з-за пажару тут месціўся таксама Сімяонаўскі манастыр[3]. ![]() Манастыр базыльянаў зачынены і знішчаны ў сувязі з будаўніцтвам у 1830—40-х гг. крэпасці[3]. Царкву перабудавалі ў 1840 годзе пад афіцэрскі клуб, які атрымаў назву «Белы палац», схаваўшы за класіцыстычным мурам хвалісты фасад, паднялі муры сакрысцій і правага бакавога нефу. Найноўшы час![]() У Другую сусветную вайну будынак царквы пацярпеў падчас баявых дзеянняў. У 1950-я гады вайсковыя ўлады загадалі разабраць гэты помнік да падмуркаў на цэглу. У 1972 годзе рэшткі падмуркаў былі закансерваваны як аб’ект, які прадстаўляе моц абароны крэпасці ў чэрвені 1941 года[5]. АрхітэктураКасцёл — твор архітэктуры барока: 3-нефавая 2-вежавая базіліка з паўкруглай апсідай і бакавымі сакрысціямі. У адну лінію з фасадам храма быў пастаўлены мураваны 2-павярховы корпус 5-класнага вучылішча. Галоўны фасад меў хвалісты абрыс[3], які распаўсюдзіўся ў Вялікім Княстве Літоўскім ад віленскага касцёла візітак (1727)[5], дыяганальна пастаўленыя пілоны і ордарная пластыка (высокія пілястры на магутным руставаным цокалі) стваралі яго аб’ёмна-прасторавую структуру[3]. Адметна, што новую мураваную царкву, насуперак ранейшай усходняй традыцыі, арыентавалі алтаром у кірунку да Іерусаліма, у бок Магілы Гасподняй[1]. ![]() Выкарыстаныя прыёмы пабудовы прасторавай кампазіцыі царквы Св. Пятра і Паўла, пластыка яе формы сугучны пластычным фасадам сабора Св. Юра ў Львове (1744—1758), базыліянскай царквы ў Беразвеччы (1750—1767) ці касцёла Св. Яна у Вільні (1731—1748), выкананага архітэктарам Янам Крыштафам Глаўбіцам. У той жа час, у параўнанні з завершанымі (і захаванымі да сёння) сакральнымі збудаваннямі, бачна, што архітэктура берасцейскай базыльянскай царквы спалучала з экспрэсіўнасцю форм барока аскетызм і стрыманасць элементаў. Найбольш аскетычны дарычны архітэктанічны парадак, які выкарыстоўваўся менавіта для храмаў, асвячаных у імя Св. апосталаў Пятра і Паўла, падкрэсліваў памкненні базыліян да ўбоства[5]. Унутраная прастора храма, у адрозненне ад фасада была бліжэй да завяршэння[5]. Галоўны неф, вышыня якога дасягала 14,9 метраў[5], быў перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на падпружных арках, абапёртых на прафіліраваныя пілоны і прысценныя пілястры[3], бакавыя нефы — крыжовымі на падпружных арках скляпеннямі[6]. Кожны з апорных слупоў падзялялі 8 пілястраў складанага профіля. Царква асвятлялася праз 12 верхніх і 8 ніжніх вокнаў, адно з якіх — вялікае — мелася ў прэзбітэрыі, які быў нязначна ніжэйшы за галоўны неф[5]. Пры ўваходзе ў нартэксе былі ўстроены хоры з пластычным, хвалістага абрысу парапетам[3]. Інтэр’ер царквы, які быў цалкам атынкаваны і пафарбаваны, месцамі аздабляўся дэкаратыўнай ляпнінай. Дакладна вядома, што ляпніна падкрэслівала важнейшыя элементы галоўнага неф: музычныя хоры, размешчаныя над бабінцам, і насупраць яго — першы ярус галоўнага алтара Хрыста Збавіцеля, які дасягаў скляпення царквы[5]. Галоўны алтар 2-яруснай архітэктанічнай ордарнай кампазіцыі з’яўляўся апафеозам дэкаратыўнага ўбрання інтэр’ера[3]. Частка алтара была зроблена з дрэва і аздоблена расліннай разьбою, вазонамі і выявай Св. Духа. У ім — абраз, што меў у вышыню 1 1/4 локця і прадстаўляў Св. Тройцу з выявай Св. Духа ў выглядзе голуба ў залатых праменнях[5]. З папярэдняга драўлянага храма былі перанесены 6 драўляных кулісных алтароў[3], адзін з якіх — Дзевы Марыі — знаходзіўся ў капліцы, размешчанай пры ўваходзе, пад правай вежай[5]. МанастырМанастырскі корпус — П-падобны ў плане 1-павярховы будынак, які стаяў ззаду царквы. Меў галерэйны план. Побач з царквой знаходзіўся 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак школы, накрыты высокім вальмавым дахам з нізкай дэкаратыўнай вежачкай у цэнтры. Цікавыя фактыАдзін з абразоў, вывезеных навуковай экспедыцыяй у 1960-я гг. з пакінутай уніяцкай царквы пад Кобрынам, паказвае Тройцу (новазаветную) з выявай Святога Духа ў выглядзе голуба ў залатых праменнях. На абразе намаляваныя выявы шэрагу цэркваў, сярод якіх верагодна тыя, што будаваліся базыльянамі ў Літоўскай правінцыі Насвяцейшай Тройцы: Берасцейскага, Кобрынскага і Тараканскага манастыроў[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia