Касцёл Святой Сафіі і кляштар дамініканцаў (Брэст)
Касцёл Святой Сафіі і кляштар дамініканцаў — рымска-каталіцкі сакральны комплекс, які існаваў y першай трэці 17 ст. — 1830 y Брэсце. ГісторыяЗаснаваны ў 1635 годзе (паводле звестак польскага гісторыка Валыняка — y 1628) берасцейскай войскай Соф'яй Магдаленай Бухавецкай, дачкой каралеўскага сакратара Марыяна Лакніцкага. Адрокшыся ад кальвінізму, яна запісала берасцейскім дамініканцам усе маёнткі, якія атрымала ў спадчыну ад бацькоў і 2 мужоў: 5 фальваркаў і в. Чамяры, Дэрло, Дубаў, Велань[1]. Кляштар размяшчаўся на востраве, пры дарозе на Кобрын. Першыя, верагодна, драўляныя будынкі амаль усе знішчаны ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Кляштар нанава адбудаваны на сродкі Соф'і Пражмоўскай. Яна ж падаравала яму і абраз Маці Божай, які праславіўся як цудатворны (зараз y Фарным касцёле Брэста)[1]. Мураваны касцёл Святой Соф'і асвячоны ў 1696 годзе, карпусы кляштара пабудаваны значна пазней, бо ў 1798 годзе ён яшчэ не быў закончаны. Пры кляштары існавалі навіцыят — установа для падрыхтоўкі новых членаў ордэна — і школа філасофіі[1]. Кляштар скасаваны ў 1830 годзе, аднак касцёл (адзіны ў Брэсце) пакінуты вернікам як парафіяльны[1]. Касцёл Св. Сафіі быў разабраны каля 1857 года[2]. Архітэктура![]() Касцёл уяўляў сабой аднанефавы храм з 2 бакавымі капліцамі, накрытымі купаламі, вызначаўся багатым жывапісна-разьбярскім аздабленнем; пры галоўным алтары знаходзілася надмагілле Соф'і Бухавецкай з партрэтам[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia