Касцёл Святога Крыжа і Святой Ганны (Брэст)
Касцёл Святога Крыжа і Святой Ганны (фара Вітаўта) — парафіяльны касцёл, які існаваў у Берасці з 1412 г. да сярэдзіны XIX ст. Заснаваны вялікім князем Вітаўтам. Пазней таксама згадваецца як касцёл Святога Крыжа і Святой Ганны. Як і іншыя помнікі архітэктуры Брэста, знішчаны расійскімі ўладамі пры будаўніцтве Брэсцкай крэпасці. ГісторыяКасцёл фундованы Вітаўтам пад імем Святога Крыжа і Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Будынак размяшчаўся на тэрыторыі акольнага горада, мяжа тэрыторыі праходзіла з поўначы ўздоўж касцёла езуітаў, галоўны фасад касцёла выходзіў на гандлёвую плошчу, а з поўдня выходзіў на вуліцу Падзамкавую, да бернардзінскага моста. Да касцёла належалі вялікія юрыдыкі. Адна з іх — Святога Крыжа за рынкам уздоўж вуліцы Падзамкавай. У 1766 годзе па фундацыі кс. Пятра Шпанемберга касцёл быў перабудаваны.
Касцёл разабраны ў час будаўніцтва Брэсцкай крэпасці, капліца нейкі час выкарыстоўвалася пад ваенныя мэты, пазней таксама была разабрана. Храналогія
АрхітэктураБудынак меў форму чатырохвугольніка, бабінец фланкіраваў уваход у касцёл, а вуглавая шасцікутная вежа завяршала кампазіцыю будынка. Плябанія касцёла ўяўляла сабой вялікі дом з жыллёвымі памяшканнямі. У трох вялікіх пакоях каміны з белай кафлі, сцены былі зацягнуты шпалерамі з па-мастацку аздобленай тканіны. Інтэр’ерУ інтэр’еры касцёла былі багата аздобленыя алтары, вялікая колькасць абразоў, сярод іншага і свецкі партрэт Вітаўта, выкананы ў 18 ст. Капліца касцёла размяшчалася з яго ўсходняга боку, бліжэй да царквы Св. Мікалая. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia