Аляксандр Аляксандравіч Гранкоўскі
Аляксандр Аляксандравіч Гранкоўскі (нар. 9 лістапада 1963, Наваельня, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык. БіяграфіяНарадзіўся 9 лістапада 1963 года ў гарадскім пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Інжынер-механік». Працоўную дзейнасць пачаў майстрам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Працаваў начальнікам участка, начальнікам цэха, галоўным інжынерам інструментальна-штампавай вытворчасці, намеснікам генеральнага дырэктара адкрытага акцынернага таварыства «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ» — тэхнічным дырэктарам. У 2019 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па 92-й Аўтазаводскай выбарчай акрузе. Звесткі аб даходахДэклараваны даход Гранкоўскага за 2018 год склаў 72,9 тысячы беларускіх рублёў. Згодна з дэкларацыяй, ва ўласнасці Гранкоўскага знаходзяцца жылы дом у Гродзенскай вобласці, кватэра ў г. Мінску, зямельны надзел у Гродзенскай вобласці[1]. УзнагародыЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia