Скрыль-Слабада
Скрыль-Слабада́[1] (трансліт.: Skryĺ-Slabada, руск.: Скрыль-Слобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 11,5 км на захад ад Мар’інай Горкі, 63,5 км ад Мінска. ГісторыяРанняя гісторыяУ другой палове XIX стагоддзя вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1870 годзе вёскі Люцэй-Слабодка і Скрыль. Паводле перапісу 1897 года вёска Слабодка, у 1908 годзе Слабодка-Скрыльская. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Залог 2-й пяцігодкі», была кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У траўні 1944 года была спалена бальшыня дамоў вёскі, забіта 13 чалавек[2]. Пасля вайны вёска адноўлена. Насельніцтва
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia