Вяндзеж
Вяндзе́ж[1] (трансліт.: Viandziež, руск.: Вендеж) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 7 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 55 км ад Мінска. Каля вёскі праходзіць чыгунка Мінск — Асіповічы, ёсць прыпыначны пункт Вяндзеж. ГісторыяРанняя гісторыяУ 1816 годзе фальварак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх. У сярэдзіне XIX стагоддзя маёнтак, уласнасць С. Быкоўскага. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе ўласнасць праваслаўнага двараніна Міхаіла Ісавер’евіча Здановіча, было 885 дзесяцін зямлі[2]. Паводле перапісу 1897 года была мураваная капліца. Найноўшы час![]() З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1940 годзе да Вяндзежа была далучана ўтвораная за савецкім часам вёска Вяндзежская Слабада. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Насельніцтва
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia