Загай
Зага́й[1] (трансліт.: Zahaj, руск.: Загай) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 5 км на захад ад Мар’інай Горкі, 61 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на рацэ Цітаўка. НазваНазва абазначае месцазнаходжанне «за гаем». ГісторыяРанняя гісторыяУ XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя ўласнасць Ратынскіх[2]. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новы Загай», была кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Тут месціўся нямецкі гарнізон, які 17 траўня 1944 года быў разбіты партызанскай брыгадай «Буравеснік»[3]. 57 дамоў з 71 у часе вайны былі спалены[4]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia