Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)
Антано́ва[2], часта Антонава[3] (трансліт.: Antanova, руск.: Антоново) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Геаграфія![]() Размешчана за 10 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 51 км ад Мінска, на поўдзень ад чыгуначнай лініі Мінск — Пухавічы непадалёк прыпыначнага пункта Вяндзеж. Пункт на зямной паверхні з геаграфічнымі каардынатамі 53º31´,7 пн.ш., 29º02´,8 у.д., што месціцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у полі, вызначаны як геаграфічны цэнтр Беларусі. На мясцовасці ён абазначаны стандартным геадэзічным трыянгулятарам, які ёсць пірамідай з трох металічных прэнтаў, пад ім пастаўлена пліта з надпісам «Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь». НазваНазва паходзіць ад уласнага імя Антон, або вытворнага ад яго прозвішча ці імя па бацьку. ГісторыяРанняя гісторыяУ XVIII стагоддзі вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, прыватная ўласнасць. У 1889 годзе маёнтак уласнасць праваслаўнага двараніна Міхаіла Іванавіча Мурвіцкага (Муравіцкага[4]), было 86 дзесяцін зямлі[5]. У 1897 годзе маёнтак Антонава Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета, у каталіцкай парафіі Блонь. Найноўшы час![]() З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны правадыр», была кузня. Пазней населены пункт быў падзелены на пасёлак Чырвоная Рунь, калгас «Авангард», пасёлак Падантонава. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 31 мая 1996 года пасля правядзення экспедыцыі «Белгеадэзіі» і фірмы «Аэрогеокарт» каля вёскі Антонава быў усталяваны геадэзічны знак з абазначэннем геаграфічнага цэнтра Беларусі. З 2008 года ў гэтай мясцовасці праводзіцца марафонскі прабег «Геаграфічны цэнтр Беларусі». Насельніцтва
СлавутасціКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia