Ліпнікі (Навасёлкаўскі сельсавет)
Ліпнікі́[1] (трансліт.: Lipniki, руск.: Липники) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 11 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 56 км ад Мінска. ГісторыяРанняя гісторыяУ 1897 годзе ўрочышча ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1908 годзе засценак. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У вёсцы базіраваліся Рудзенскі падпольны раённы камітэт КП(б)Б і штаб савецкай партызанскай брыгады «Беларусь». Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[2]. Насельніцтва
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia