Тры Карчмы![]() Тры Карчмы́ — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы горада, паміж рэйкамі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі і лукавінай Свіслачы. На захадзе ад Трох Корчмаў месціцца прадмесце Серабранскія Млыны, на паўночным захадзе — Ляхаўка, на поўначы — Кашары, на паўночным усходзе — Архірэйская Слабодка і Антонаўка[1][2]. Гісторыя![]() ![]() Урочышча Тры Карчмы ўзнікла на ростанях шляхоў з Ляхаўкі, Архірэйскай Слабады і Антонаўкі (цяпер Партызанскі праспект у раёне кінатэатра «Ракета»). Калісьці з левага боку былога шляху на Магілёў, існавалі тры карчмы, ад якіх пайшла назва мясціны[3]. У пачатку XX стагоддзя прадмесце Тры Карчмы ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. У 1920-я ў раёне прадмесця быў пабудаваны рабочы пасёлак «Камінтэрн». У 1930 годзе ва ўрочышчы Тры Карчмы былі ўведзены 27 гектараў палёў фільтрацыі, што паклала пачатак каналізаванню горада[4]. Таго ж года «Саюзаўтарамонт» арганізаваў у прадмесці станцыю тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў «Форд» і ГАЗ-АА. У далейшым на базе гэтага прадпрыемства быў створаны Менскі аўтарамонтны завод — галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання «Аўтарамонт»[5]. 2 траўня 1931 года ў Трох Корчмах адбылося ўрачыстае адкрыццё фабрыкі цукерак «Камунарка»[6]. Ад пачатку 1940-х годоў тапонім «Тры Карчмы» знік з афіцыйнага ўжытку[7]. СучаснасцьУ цяперашні час тапонім ніяк не пазначаны на карце Мінска. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia