Старосцінская Слабада![]() Старос́цінская Слабада́, прадмесце Старосцінская Слабада — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўночнай частцы горада, паміж Старажоўскімі могілкамі і рэчышчам Свіслачы. На паўднёвым захадзе ад Старосцінскай Слабады месціцца Татарская Слабада, на паўночным захадзе — прадмесце Людамонт, на паўночным усходзе — Старажоўка, на паўднёвым усходзе — Траецкае прадмесце[1][2]. Гісторыя![]() У часы Вялікага Княства Літоўскага мясцовасць, верагодна, была дзяржаўным маёнткам, які складаў кармленне менскага старосты, што ўзначальваў мясцовы гродскі суд. Гэтая версія паходжання назвы пацвярджаецца тым, што аднайменная з прадмесцем вуліца патрапіла да спісу «нерасійскіх» (г. зн. немаскоўскіх) тапонімаў, якія расійскія ўлады перайменавалі ў 1866 годзе. Старосцінская Слабада атрымала назву Старой Слабады, але старая назва яшчэ доўга не саступала месца наватвору, часта сустракалася нават у афіцыйных дакументах[3]. У пачатку XX ст. Старосцінская Слабада ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзіла Міхайлаўская, Стараслабадская, Маладзечанская і Радашкоўская вуліцы[1][4]. ![]() Вуліца Стараслабадская праіснавала да сярэдзіны 1980-х, калі на яе месцы быў пабудаваны велізарны белы гмах з крамай «Панарама». На пасяджэнні 6 мая 2009 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска прыняла рашэнне па наданні безыменнай паркавай зоне ў складзе ландшафтна-рэкрэацыйных тэрыторый уздоўж ракі Свіслач, у межах вул. Камуністычная — вул. Старажоўская — рака Свіслач назвы «Старосцінская слабада»[5]. Старыя адрасы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia