Заводы Якабсона і Ліфшыца ў Кашарах і Добрых Мыслях
Актыўнае засяленне гэтай мясцовасці пачалося ў канцы XVIII — пачатку XIX стст. адразу пасля заснавання Новага Места. Першымі пабудовамі былі старыя кашары (казармы) мінскага гарнізона — адсюль пайшла і назва прадмесця[3].
На Кашарскай плошчы (цяпер у межах завода імя Кірава) праводзілася муштраванне войскаў, спартыўныя гульні, скачкі на конях, цыркавыя мерапрыествы. Плошча вылучалася антысанітарыяй і адсутнасцю добраўпарадкавання[6]. Улетку 1913года на ёй прайшоў першы ў Мінску футбольны матч, у якім гімназісты горада выйгралі ў службоўцаў з лікам 3:0[7].
30 мая1925 года ў Кашарскім прадмесці адкрыўся іпадром імя Будзёнага (цяпер на яго месцы парк і гатэль Пекін). 15 мая1934 года на Менскім іпадроме прайшлі вялікія спаборніцтвы, на якіх прысутнічаў сам Сямён Будзённы. 16 ліпеня1944 года ў вызваленым горадзе на тэрыторыі іпадрома адбыўся мітынг. У ім удзельнічалі месцічы, партызаны, дэлегацыі ваяроў Чырвонай арміі на чале з камандуючым 3–м Беларускім фронтамІванам Чарняхоўскім. На мітынгу выступіў 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б Панцеляймон Панамарэнка. Затым адбыўся гістарычны партызанскі парад з колькасцю ўдзельнікаў звыш 30 тысяч. Падзея транслявалася па радыё, здымалася на кінастужку. У 1945—1946 гадах на тэрыторыі іпадрома прайшлі адкрытыя судовыя працэсы над нацысцкімі ваеннымі злачынцамі[8].
Кашары на мяжы з Ляхаўскай Слабадой, адноўленае капішча, 2020 г.
У наш час тапонім Кашары ніяк не пазначаны на карце Мінска. Пра існаванне колішняга прадмесця ўскосна напамінае цяперашні Казарменны завулак (гістарычны Кашарскі).
Старыя адрасы
Завод на Кашарах, да 1941 г.
Вакольная, 8. Машынабудаўнічы кацельны завод Г. Я. Янішэўскага. Вырас з кавальска-слясарнай і чыгуналіцейнай майстэрні, заснаванай у 1901 годзе прадпрымальнікам Шышлам. У 1908 годзе быў усталяваны рухавік магутнасцю 12 конскіх сіл. Выпускалася абсталяванне для вінакурных, рэктыфікацыйных, крухмальных заводаў, для млыноў і лесапілак. У 1913 годзе на заводзе ўжо стаялі 2 рухавікі агульнай магутнасцю 36 конскіх сіл, працавала 120 чалавек. Была наладжана вытворчасць паравых машын, турбін, нафтавых і газагенератарных рухавікоў, помпаў, трансмісій. У 1921 годзе завод быў рэарганізаваны ў сельскагаспадарчыя майстэрні. Знаходзіўся ў раёне сучаснага станкабудаўнічага завода імя Кірава.
Вакольная, 9. Машынабудаўнічы і чыгуна-меднаметалургічны завод (Кашарскі). Найвялікшы ў дарэвалюцыйнай Беларусі. Заснаваны на базе невялікай кузні прадпрымальнікам Н. Я. Якабсонам у 1881 годзе на Кашарскай плошчы (адсюль і назва). Выраблялася абсталяванне для млыноў, вінакурных прадпрыемстваў, чыгуначныя буксы, тармазныя калодкі і кастылі. Да 1891 года асвоены выпуск земляробчых прылад, абсталявання для гутаў, лесапілак, гарбарных заводаў, пажарных помпаў, да 1900 года — паравых машынаў, чыгуначных і медных адліваў. У канцы 1900 года суполка «Якабсон і К» аб’ядналася з гандлёвым домам Г. Л. Ліфшыца, які валодаў машынабудаўнічым (Вакзальным) заводам. Завод меў цэхі: ліцейны (1890), слясарна-такарны, кавальскі, зборны (1893), сталярны (1901) і майстэрню па вырабу пячнога абсталявання (1908). Да 1910 года распачата вытворчасць айчыннага абсталявання для цагельняў, фанеравых і дрожджавых заводаў, што раней куплялася за мяжой. Геаграфія збыту прадукцыі ахоплівала не толькі абшары Беларусі, але таксама і Сібір. Да 1913 года два заводы суполкі стварылі адзіны вытворчы комплекс з колькасцю рабочых 350 чалавек і магутнасцю рухавікоў 100 конскіх сіл. У 1934 годзе на базе прадпрыемства ўзнік станкабудаўнічы завод імя Кірава (Чырвонаармейская, 21)[10].
↑Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Літаратура
Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.