Мядзвежына (прадмесце)![]() Мядзве́жына, Мядзве́жынскае прадмесце — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў заходняй частцы горада, на паўночны захад ад Лютэранскіх могілак. Часта месцічы блыталі гэты раён з Тучынкай. На поўначы ад Мядвежына месціцца Тучынка, на паўднёвым захадзе — Пляшчанка, на поўдні — Грушаўка[1][2]. Гісторыя![]() У гістарычных дакументах мясцовасць згадваецца пад назвай Мядзведжы Лог. У 1759 годзе сустракаюцца звесткі пра «цагельню на Мядзвежыне», якая належала менскаму манастыру Святых Пятра і Паўла[3]. Калісьці ў ваколіцах Менска існавала некалькі вёсак, фальваркаў і хутар, што мелі назву Мядзвежына (Нядзвежына). Адна з вёсак знаходзілася на тэрыторыі сучаснага жылога раёна па вуліцы Адоеўскага і ў 1959 годзе была ўключаная ў межы горада, іншая — на рагу вуліцы Харкаўскай і праспекта Пушкіна. Таксама існавала Малое Мядзвежына (сквер каля вуліцы Волаха) і Вялікае Мядзвежына (вёска захавалася каля вуліцы Панамарэнкі). Хутар Мядзвежына быў размешчаны ў раёне вуліцы Карла Лібкнехта, Волаха і Харкаўскай, каля Лютэранскіх могілак[4]. Паводле беларускага падарожніка і краязнаўца Паўла Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX ст. хутар Мядзвежына быў адметны «сваімі гарыстымі палямі, між якіх прыкметны дзве глыбокія даліны, падзеленыя ручаямі і ўпрыгожаныя квяцістымі травамі, што даюць добрае лугавое сена»[5]. У пачатку XX ст. Мядзвежына ўваходзіла ў чацвёртую паліцэйскую часць горада. Праз прадмесце праходзілі Ковенская, Малалютэранская (Лібкнехта), Дамашэўская (Волаха), што падыходзіла да фальварка Дамашэўка Гераніма Дамашэвіча, і Страёвая вуліцы[1][6]. На пасяджэнні 6 мая 2009 годзе Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска прыняла рашэнне па наданні безыменнаму скверу ў межах вул. Купрыянава — жылая забудова — вул. Волаха назвы «Маламядзвежынскі»[7]. Назва Мядзвежына і цяпер замацавана за жылым раёнам (адсунутым на захад ад гістарычнага), таксама ў Мінску ёсць аднайменная вуліца, завулак і Маламядзвежынскі сквер. Старыя адрасы
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia