Серабранскія МлыныСерабра́нскія Млыны́, прадмесце Серабра́нка — гістарычная мясцовасць Мінска, якая месціцца ў паўднёвай частцы горада, паміж рэйкамі Лібава-Роменскай чыгункі і рэчкай Свіслач, паабапал Ігуменскага гасцінца. На захадзе ад Серабранскіх млыноў месцяцца Сенажаны, на паўночным захадзе — Уборкі, на поўначы — Араны, на паўночным усходзе — прадмесце Тры Карчмы, на паўднёвым усходзе — Сакалянка, на поўдні — Козыраўскае прадмесце[1][2]. Гісторыя![]() Назва прадмесця, як сведчаць дакументы XVI ст., пайшла ад некалі існай тут рэчкі Серабранкі і Сярэбранага логу. Таксама існуе легенда, паводле якой у карчме, што знаходзілася ў гэтай мясцовасці, спыняліся на начлег г. зв. «срэбныя» купцы, у якіх не хапала грошай на прыпынак у цэнтры горада, у адрозненні ад «залатых».[3] У пачатку XIX ст. за Ігуменскай заставай, у раёне Серабранскіх Млыноў стаялі тры памятныя цагляныя калоны (слупы), накрытыя дахоўкай. Дзве з іх паводле газеты «Минские губернские ведомости» за 1868 год (№ 31, 35) стаялі на магілах братоў Свентажэцкіх, што загінулі у часе дуэлі. Згодна з паданнем трэцюю калону паставілі ў гонар нейкай Тэафілы Міладоўскай, якая памерла ў мінскай вязніцы[4]. ![]() Паводле беларускага падарожніка і краязнаўца Паўла Шпілеўскага ў XIX ст. урочышча Серабранскія Млыны разам з Кісцяроўкай (Кісцерам) былі папулярным месцам адпачынку сярэдняга класа мінскага насельніцтва[5]. Забудова прадмесця фармавалася ў пачатку XX ст. Важнымі аб’ектамі Серабранкі сталі Ігуменскі (Чэрвеньскі) рынак (пазней перанесены на іншае месца) і бойня (на яе месцы пазней пабудаваны корпус Белмедпрэпаратаў)[6]. У пачатку XX ст. Серабранскія Млыны ўваходзілі ў чацвертую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзіў Ігуменскі тракт (цяпер — частка вуліцы Маякоўскага), Пажарная (назва паходзіць ад былога другога мінскага пажарнага дэпо каля Ігуменскага рынка, захавалася частка вуліцы ля Свіслачы), вуліцы Аранская, Аранжарэйная, 1-я і 2-я Надзееўская, Лясная, Лугавая, Сярэдняя, Палявая, Дзянісаўская, Лугавы завулак[7]. У гады Другой сусветнай вайны на тэрыторыі прадмесця існавала некалькі падпольных кватэр антыфашысцкага супраціву. Большая частка прадмесця была знесеная ў 1960-я—1970-я гады. Ізноў актывізаваўся знос у 2010-я гады[6]. СучаснасцьТапонім Серабранка выкарыстоўваецца для пазначэння іншай часткі горада за некалькі кіламетраў на паўднёвы ўсход ад колішніх Серабранскіх Млыноў. Пра месца першапачатковага размяшчэння прадмесця сведчаць Серабранская і Серабранская Малая вуліцы, а таксама Серабранскі завулак. Старыя адрасы![]()
Таксама ў прадмесці месціўся Ігуменскі рынак.[8] Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia