Трэцяя палаталіза́цыя — агульнаславянская фанетычная змена. Заключаецца ў пераходзе заднеязычныхзычныхk, g, x адпаведна ў c', dz', s' у паўднёва- і ўсходнеславянскіх мовах і ў c', dz', š' у заходнеславянскіх. Пазней ва ўсіх славянскіх мовах, акрамя польскай, палабскай і стараславянскай, афрыката dz' спрасцілася да z'. У адрозненне ад другой (рэгрэсіўнай) палаталізацыі, трэцяя з’яўляецца прагрэсіўнай. Трэцяя палаталізацыя адбывалася ў інтэрвакальным становішчы пасля галосных ь, i, ę, спалучэння ьr і перад галоснымі a, o (але не перад y, ъ, u, ǫ). Першаадкрывальнікам трэцяй палаталізацыі з’яўляецца І. А. Бадуэн дэ Куртэнэ, таму яе часам называюць бадуэнаўскай[1][2][3].
Трэцяя палаталізацыя ў наўгародска-пскоўскім дыялекце
У наўгародска-пскоўскім дыялекце трэцяя палаталізацыя мела месца для k, але не для g і x: в[ъ]хѹ «усю», не лего «нельга» (але ѹсерѧзи «завушніцы»)[8].
Адносная храналогія
Трэцяя палаталізацыя адбылася да ўзаемадзеяння груп *dj, *tj, паколькі рэфлексам *g паводле трэцяй палаталізацыі ў славацкай мове з'яўляецца z (kňaz «князь», peniaze «грошы»), у той час як рэфлексам *dj — dz (medza «мяжа»).
Абсалютная храналогія
Ю. Шавялёў датуе трэцюю палаталізацыю VII—IX стст.[9], Ф. Слаўскі — VIII—IX стст.[10], З. Шцібер — пачаткам VIII ст.[11], А. Лампрэхт — канцом VII ст.[12][13], а М. Шэклі — VII—VIII стст.[14]
↑Lunt H. G. The progressive palatalization of Common Slavic. — Skopje: Nova Makedonija, 1981. — P. 14.
↑Moszyński L. Wstęp do filologii słowiańskiej. — Państwowe Wydawnictwo Naukowe. — Warszawa, 2006. — С. 238. — ISBN 83-01-14720-2.
↑Галинская Е.А. Историческая фонетика русского языка. — Издательство Московского университета, Издательство "Наука". — М., 2004. — С. 38. — ISBN 5-211-04969-1.
↑Фасмер М. Этимологический словарь русского языка. — Прогресс. — М., 1964–1973. — Т. 1. — С. 304-305.
↑Зализняк А.А. Древненовгородский диалект. — М.: Языки славянской культуры, 2004. — С. 45-47.
↑Shevelov G.Y. A Prehistory of Slavic. — Carl Winter Universitätsverlag. — Heidelberg, 1964. — С. 351.
↑Sławski F. Dialekty prasłowiańskie // Studia dialektologiczne. — 1996. — Т. I. — С. 75.
↑Stieber Z. Zarys gramatyki porównawczej języków słowiańskich. — Państwowe Wydawnictwo Naukowe. — Warszawa, 2005. — С. 73. — ISBN 83-01-14542-0.
↑Lamprecht A. Praslovanština. — Brno: Univerzita J. E. Purkyně v Brně, 1987. — С. 50.
↑Lamprecht A. Praslovanština a její chronologické členění // Československé přednášky pro VIII. mezinárodní sjezd slavistů. — 1978. — С. 146.
↑Šekli M. Primerjalno glasoslovje slovanskih jezikov. — Lubljana: Znanstvena založba Filozofske fakultete, 2016. — Т. 1. — С. 261. — ISBN 978-961-237-742-7.
↑Stieber Z. Zarys gramatyki porównawczej języków słowiańskich. — Państwowe Wydawnictwo Naukowe. — Warszawa, 2005. — С. 74. — ISBN 83-01-14542-0.
↑Этимологический словарь славянских языков. — Издательство «Наука». — 1983. — Т. 10. — С. 124.
↑Этимологический словарь славянских языков. — М.: Наука, 1987. — Т. 13. — С. 200-201.